Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЦАРСТВАЎ 22:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І пачуў Саўл, што выяўлены Давід і людзі, якія былі з ім. А Саўл, калі быў у Габе і сядзеў пад дубам на гары, трымаючы дзіду ў руцэ, і калі ўсе паслугачы яго акружалі яго,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І пачуў Саўл, што заўважаны Давід і людзі, якія з ім. А Саўл сядзеў тады ў Гіве пад тамарыскам на ўзгорку, і дзіда была ў руцэ ягонай, а ўсе слугі ягоныя атачалі яго.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І дачуўся Саўл, што Давід аб'явіўся і людзі, якія былі зь ім. Саўл сядзеў тады ў Гіве пад дубам на гары, зь дзідай у руцэ, і ўсе слугі ягоныя абступалі яго.

Глядзіце раздзел



1 ЦАРСТВАЎ 22:6
7 Крыжаваныя спасылкі  

Тады ўзняліся Абімэлех і Піколь, начальнік войска яго, і вярнуліся ў зямлю філістынцаў. А Абрагам пасадзіў лес у Бээр-Сэбе, і прызываў там імя Госпада, Бога Вечнага.


І яна спраўляла суд пад пальмаю Дэборы, між Рамаю і Бэтэлем, на гары Эфраім; і прыходзілі да яе сыны Ізраэля на суд.


Саўл тады сядзеў каля мяжы Габы пад дрэвам граната, што было ў Магроне, а пры ім быў народ, каля шасцісот чалавек.


А на другі дзень апанаваў Саўла ліхі дух, спасланы Богам, і ён шалеў у доме сваім; а Давід, як штодзень, граў рукою сваёю, а Саўл трымаў дзіду ў руцэ.


І сышоў на Саўла ліхі дух, спасланы Госпадам; а сядзеў ён у доме сваім і трымаў дзіду, Давід жа граў рукою сваёю.


І Саўл схапіў дзіду, каб забіць яго, і пераканаўся Ёнатан, што бацька яго вырашыў забіць Давіда.


І ўзялі яны косці іх, і пахавалі пад тамарыскам у Явісе, і пасцілі там сем дзён.