А Саўл, і яны, і ўсе сыны Ізраэля змагаліся супраць філістынцаў у даліне Тэрэбінітаў.
1 ЦАРСТВАЎ 17:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тым часам Саўл і ваяры ізраэльскія сабраліся, і прыйшлі ў даліну Тэрэбінітаў, і выстраіліся на бой супраць філістынцаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) А Саўл і ваяры Ізраільскія сабраліся і разлажыліся табарам у лагчыне Эла, і пашыхтаваліся да бою супраць Філістынцаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Саўл і Ізраільцяне сабраліся і разьмясьціліся табарам у даліне дуба і падрыхтаваліся да вайны супроць Філістымлянаў. |
А Саўл, і яны, і ўсе сыны Ізраэля змагаліся супраць філістынцаў у даліне Тэрэбінітаў.
Філістынцы стаялі на схіле гары з аднаго боку, а ізраэльцы — на схіле гары з другога боку; і раздзяляла іх даліна.
Такім чынам, устаў Давід, і ў той дзень уцёк ад Саўла, і прыбыў да Ахіса, цара Гета.
І святар сказаў: «Вось, тут толькі меч Галіята, філістынца, якога ты забіў у даліне Тэрэбінітаў; ён закручаны ў плашч і ляжыць па-за эфодам. Калі хочаш яго ўзяць, бяры, бо, апрача яго, няма тут іншага». І сказаў Давід: «Няма тут другога такога; дай яго мне».