Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 21:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 Такім чынам, устаў Давід, і ў той дзень уцёк ад Саўла, і прыбыў да Ахіса, цара Гета.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 І сказаў сьвятар: «Тут меч Галіята, Філістынца, якога ты забіў у лагчыне Эла. Вось, ён закручаны ў плашч і [ля­жыць] пад эфодам. Калі хочаш яго ўзяць, бяры, бо апрача яго няма тут іншага». І сказаў Давід: «Калі няма іншага такога, дай яго мне».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 І ўстаў Давід, і ўцёк таго самага дня ад Саўла, і прыйшоў да Анхуса, цара Гэцкага.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 21:10
8 Крыжаваныя спасылкі  

Дык напалохаўся Ілля і, устаўшы, пайшоў, каб уратаваць жыццё сваё; і прыйшоў ён у Бээр-Сэбу юдэйскую, і пакінуў там свайго паслугача,


Кіраўніку хору. Паводле «Галубка далёкіх тэрэбінітаў». Давідаў. Міктам. Калі яго філістынцы затрымалі ў Геце.


І пачуў цар Ёакім і ўсе магнаты ды князі яго гэтыя словы; і цар імкнуўся забіць яго; і пачуў пра гэта Урыя, і спалохаўся, і кінуўся наўцёкі, і прыйшоў у Егіпет.


Тым часам Саўл і ваяры ізраэльскія сабраліся, і прыйшлі ў даліну Тэрэбінітаў, і выстраіліся на бой супраць філістынцаў.


падбег ён і стаў каля філістынца; і ўзяў меч яго, і выцягнуў яго з ножан яго, і забіў яго, і адсек галаву яго. А філістынцы, бачачы, што найдужэйшы з іх мёртвы, кінуліся ўцякаць.


ён раіўся з Госпадам наконт яго, і даў яму ежу, але даў яму і меч Галіята філістынца».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы