прынеслі яму ложак, і дываны, і тазы, і гаршкі гліняныя, і пшаніцу, і ячмень, і муку, і пражаны гарох, і фасоль, і сачавіцу,
1 ЦАРСТВАЎ 17:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ясэй жа сказаў сыну свайму Давіду: «Вазьмі для братоў сваіх эфу пражаных зярнят і дзесяць гэтых хлябоў і занясі хутка братам сваім у лагер! Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Есэй сыну свайму Давіду: «Вазьмі для братоў тваіх эфу пражаных зярнят і дзесяць хлябоў, і занясі хутка братам тваім у табар! Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Ясэй Давіду, сыну свайму: вазьмі братам сваім эфу сушанага зерня і дзесяць гэтых хлябоў і занясі ў табар да сваіх братоў; |
прынеслі яму ложак, і дываны, і тазы, і гаршкі гліняныя, і пшаніцу, і ячмень, і муку, і пражаны гарох, і фасоль, і сачавіцу,
Дык калі вы, ліхія, навучыліся даваць сынам сваім добрыя дарункі, дык куды больш Айцец ваш, Які ёсць у небе, дасць добрае тым, што просяць у Яго.
Таму, калі вы, хоць і благія, умееце даваць дзецям вашым добрыя дары, дык наколькі ж больш Айцец з неба дасць Духа Святога тым, хто просіць Яго».
І ў час падсілкавання сказаў ёй Баоз: «Хадзі сюды і еж хлеб, і макай лусту сваю ў воцат». Дык села яна каля жней, а ён падаў ёй пражанае зерне ячменю, і яна ела і наелася, а рэшткі ўзяла з сабою.
Тады Абігайль паспяшалася і ўзяла дзвесце хлябоў, і два бурдзюкі віна, і пяць печаных бараноў, і пяць мерак пражаных зярнят, і сто мерак разынак, і дзвесце кавалкаў карыйскіх сушаных фіг, і паставіла на аслоў.