І штогод той чалавек хадзіў са свайго горада, каб пакланіцца і ўскласці ахвяру Госпаду Магуццяў у Сіло. Былі ж там два сыны Гэлі: Хофні і Пінхас, святары Госпада.
1 ЦАРСТВАЎ 14:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Ахія, сын Ахітуба, брата Іхабода, сына Пінхаса, які нарадзіўся ад Гэлі, святара Госпада ў Сіло, насіў тады эфод. Але і народ не ведаў, што Ёнатан пайшоў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Ахія, сын Ахітува, брата Іхавода, сына Пінхаса, сына Гэлія, сьвятара ГОСПАДА ў Шыло, насіў тады эфод. А народ ня ведаў, што Ёнатан пайшоў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і Ахія, сын Ахітува, брата Ёхавэда, сына Фінэеса, сына Ілія, сьвятар Госпада ў Сіломе, які насіў наплечнік. А народ ня ведаў, што Ёнатан пайшоў. |
І штогод той чалавек хадзіў са свайго горада, каб пакланіцца і ўскласці ахвяру Госпаду Магуццяў у Сіло. Былі ж там два сыны Гэлі: Хофні і Пінхас, святары Госпада.
І сказаў Саўл: «Нападзём на філістынцаў ноччу, і, пакуль развіднее, знішчым іх, і не пакінем з іх аніводнага чалавека». І народ сказаў: «Усё, што добрым здаецца ў вачах тваіх, рабі». І святар сказаў: «Прыступім тут да Бога».
І паміж усіх пакаленняў Ізраэля выбраў яго Сабе ў святары, каб прыходзіў да ахвярніка Майго і спальваў для Мяне ахвяру, і насіў перад абліччам Маім эфод; і Я даў дому бацькі твайго ўсё з ахвяр сыноў Ізраэля.
Уратаваўся ж толькі адзін сын Ахімэлеха, сына Ахітуба, на імя Абіятар, які ўцёк да Давіда
І назвала хлапчаня Іхабод, кажучы: «Адышла слава ад Ізраэля!» з прычыны ўзяцця каўчэга Божага, і з-за свёкра свайго, і з-за мужа свайго.
Дык паслаў народ у Сіло, і прынеслі адтуль каўчэг запавету Госпада Магуццяў, Які сядзеў на херубінах. Пры каўчэгу запавету Бога былі два сыны Гэлі: Хофні і Пінхас.