І былі ізраэльцы надта змучаныя ў той дзень; а Саўл прывёў народ да прысягі, кажучы: «Хай будзе пракляты той чалавек, які будзе есці хлеб перад вечарам, пакуль я не адпомшчу сваім ворагам!» І ўвесь народ не спажываў ежы.
1 ЦАРСТВАЎ 14:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў яму тады адзін з народа, адказваючы: «Бацька твой звязаў прысягаю народ, кажучы: “Пракляты, хто сёння пакаштуе хлеба! Хоць народ быў вельмі змучаны”». Біблія (пераклад А.Бокуна) І адказаў з народу, і сказаў: «Бацька твой запрысяг народ, кажучы: “Пракляты чалавек, які сёньня будзе есьці хлеб”. А народ вельмі змучаны». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў яму адзін зь людзей, кажучы: бацька твой закляў люд, сказаўшы: пракляты, хто сёньня скаштуе ежы; ад гэтага люд стаміўся. |
І былі ізраэльцы надта змучаныя ў той дзень; а Саўл прывёў народ да прысягі, кажучы: «Хай будзе пракляты той чалавек, які будзе есці хлеб перад вечарам, пакуль я не адпомшчу сваім ворагам!» І ўвесь народ не спажываў ежы.
Ёнатан жа не чуў, як бацька яго звязаў народ прысягай, і працягнуў ён канец палкі, якую меў у руцэ, і абмакнуў у пласце мёду, і паднёс да вуснаў рукою сваёю, і вочы яго праяснелі.
І Ёнатан сказаў: «Замучыў бацька мой зямлю! Бачыце, як праяснелі вочы мае, калі я крыху пакаштаваў гэтага мёду;
А Саўл спытаўся ў Ёнатана: «Скажы мне, што ты зрабіў?» І Ёнатан адказаў яму і сказаў: «Я пакаштаваў, каштуючы канцом палкі, якую трымаў у руцэ, крыху мёду, і за гэта я мушу памерці».