1 ЦАРСТВАЎ 14:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паказаліся яны абодва варце філістынцаў. І сказалі філістынцы: «Бач, гебраі выходзяць з пячор, у якіх яны хаваліся». Біблія (пераклад А.Бокуна) І паказаліся яны абодва варце Філістынцаў. І сказалі Філістынцы: «Вось, Гебраі выходзяць з пячораў, у якіх яны схаваліся». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі абодва яны спыніліся на вачах у атрада Філістымскага, дык Філістымляне сказалі: вось, Габрэі выходзяць зь цясьнінаў, у якіх хаваліся яны. |
І моцна прыціскалі іх мадыянцы. Дык сыны Ізраэля зрабілі сабе сховішчы і пячоры ў гарах і найбяспечнейшыя месцы.
Калі гэта заўважылі ваяры ізраэльскія, што яны знаходзяцца на вузкім месцы, — бо народ быў вымучаны, — пахаваліся ў пячорах і шчылінах, таксама ў скалах, і ў гротах, і на вадаёмах.
Таксама ўсе ізраэльцы, якія хаваліся на гары Эфраіма, чуючы, што філістынцы ўцякаюць, самі далучыліся да сваіх у баі.
І казалі князі філістынскія: «Што гэта за гебраі?» А Ахіс тлумачыў князям філістынскім: «Ці ж гэта не Давід, які быў паслугачом Саўла, цара Ізраэля, і які ўжо шмат дзён і нават гадоў быў у мяне, і я не знайшоў у ім нічога ад дня, у які прыйшоў ён да мяне, аж да гэтага дня?»