1 ЛЕТАПІСАЎ 7:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сыны Озі: Ізрахія, які быў бацькам Міхаэля і Абадзіі, і Ёэль, і Ясія: усіх пяць кіраўнікоў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыны Узі: Ізрахія; а сыны Ізрахіі: Міхаэль, Абадыя, Ёэль, Ішшыя, пяцёра; усе яны галоўныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сын Узія: Ізрахія; а сыны Ізрахіі: Міхаіл, Авадыя, Ёіль і Ішыя, пяцёра. Усе яны галоўныя. |
І гэта былі кіраўнікі іх родаў: Эфэр, і Есі, і Эліэль, і Азрыэль, і Ярэмія, і Адовія, і Ядыэль: мужчыны баявыя, наймужнейшыя і слаўныя, кіраўнікі ў родах сваіх.
І пры іх былі ўзброеныя да бою дружыны па радаводах родаў сваіх, трыццаць шэсць тысяч, наймужнейшыя людзі, бо мелі яны многа жонак і дзяцей.