1 ЛЕТАПІСАЎ 7:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Махір жа ўзяў жонку ад Хупіма і Супіма, і ён меў сястру на імя Мааха; імя ж другога сына — Салпаад, і ў Салпаада былі толькі дочкі. Біблія (пераклад А.Бокуна) I Махір узяў за жонку [сястру] Хуппіма і Шуппіма; і імя сястры іхняй — Мааха; а імя другога [сына] — Цэлафхад. I былі ў Цэлафхада дочкі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Махір узяў за жонку сястру Хупіма і Шупіма, - імя сястры іхняй Мааха; імя другога Салпаад. У Салпаада былі толькі дочкі. |
Затым сыны Манасы: Асрыэль, якога нарадзіла наложніца яго Сіра; яна таксама нарадзіла Махіра, бацьку Галаада.
І Мааха, жонка Махіра, нарадзіла сына і назвала яго Парэс; а імя брата яго было Сарэс, і яго сынамі былі Улам і Рэкем.
Хэфэр быў бацькам Салпаада, які не меў сыноў, а толькі дачок, імёны якіх: Маала, Ноа, Хэгла, Мэлха і Тэрса.