1 ЛЕТАПІСАЎ 4:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А гэта сыны Бэтыі, дачкі фараона, якую ўзяў за жонку Мэрэд: ён быў бацькам Ярэда, бацькі Гэдора і Гебэра, бацькі Соха і Екуціэля, бацькі Заноэ. Біблія (пераклад А.Бокуна) I жонка ягоная Юдыя нарадзіла Ерэда, бацьку Гедора, і Хэвэра, бацьку Сахо, і Екутыэля, бацьку Занааха. Гэта сыны Бітыі, дачкі фараона, якую ўзяў Мэрэд. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І жонка ягоная Юдыя нарадзіла Ерэда, бацьку Гедора, і Хэвэра, бацьку Сахо, і Екутыіла, бацьку Занаоха. Гэта сыны Бітэі, дачкі фараонавай, якую ўзяў Мэрэд. |
А сыны Калеба, брата Ерамээля: Мэса, яго першародны, а ён быў бацькам Зіфа; і сын яго Марэса — бацькам Геброна.
І сыны Эздры: Ятэр, і Мэрэд, і Эфэр, і Ялон. І Ятэр быў бацькам Марыяма, і Самы, і Есбы, бацькі Эстэмо.
Сыны ж жонкі яго, юдэйкі, сястры Нагама, бацькі Кэйлы: Далая, і Сімяон, бацька Емана. Сыны ж Наама, бацькі Кэйлы: Гарміты, і Эстэмо, Маахатыты.
і дайшлі аж да даліны Гэдор, аж да ўсходняга боку даліны, шукаючы пашы дзеля сваіх статкаў.
А Пэнуэль быў бацькам Гэдора, і Эзэр — бацькам Госа: гэта сыны Гура, першароднага Эфраты, бацькі Бэтлехэма.