якія цар Давід асвяціў для Госпада разам са срэбрам і золатам, якое забраў ён ва ўсіх упакораных народаў:
1 ЛЕТАПІСАЎ 26:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) тое, што было з войнаў і здабытае ў баях асвяцілі на ўтрыманне дома Госпадавага. Біблія (пераклад А.Бокуна) З заваяваньняў і са здабычы яны пасьвячалі на падтрыманьне Дому ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) З заваёваў і са здабычы яны прысьвячалі на падтрымку дома Гасподняга. |
якія цар Давід асвяціў для Госпада разам са срэбрам і золатам, якое забраў ён ва ўсіх упакораных народаў:
Але і ўвесь залаты посуд, і срэбраны, і медны прысвяціў цар Давід Госпаду разам з срэбрам і золатам, якое набраў ад усіх народаў, як з Ідумеі і Мааба, і ад сыноў Амона, так і ад філістынцаў і Амалека.
Той жа Сэлеміт ды яго браты пільнавалі ўсе скарбы асвячоных рэчаў, якія асвяціў цар Давід, і кіраўнікі родаў, і тысячнікі, і сотнікі ды кіраўнікі войска,
І ўсё, што асвяціў Самуэль, Прадракальнік, і Саўл, сын Кіса, і Абнэр, сын Нэра, і Ёаб, сын Сэруі, — усе святыя прынашэнні былі пад апекай Сэлеміта і яго братоў.
І так закончана была ўся праца, якую зрабіў Саламон у доме Госпада. Тады ўнёс Саламон усё, што прыракаў Давід, бацька яго: срэбра і золата, дый увесь посуд памясціў у скарбоўнях дома Божага.
Такім чынам, увесь народ падняў крык і затрубіў у трубы, як толькі ў вушах народа зашумеў голас і гук труб; і муры разваліліся на месцы; і народ увайшоў у горад, кожны праз тое месца, што было насупраць яго, і занялі горад.