Таксама паслаў Гірам, цар Тыра, веснікаў да Давіда, і дрэвы кедравыя, і цесляў, і мастакоў па камені, і яны пабудавалі дом Давіду.
1 ЛЕТАПІСАЎ 22:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Маеш таксама многа работнікаў: каменябойцаў, і муляраў, і цесляроў ды ўсякіх рамеснікаў, майстроў ва ўсякай рабоце, Біблія (пераклад А.Бокуна) У цябе мноства работнікаў для працы; каменяроў і разьбяроў, і цесьляроў, і ўсіх, здольных да ўсякай работы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У цябе мноства працаўнікоў, і каменячосаў, разьбяроў і цесьляроў, і ўсякіх здольных на ўсякую дзею; |
Таксама паслаў Гірам, цар Тыра, веснікаў да Давіда, і дрэвы кедравыя, і цесляў, і мастакоў па камені, і яны пабудавалі дом Давіду.
сына ўдавы з пакалення Нэфталі, з бацькам яго, тырцам, медніка, які быў поўны мудрасці, і розуму, і ведаў, каб выканаць усякую работу па медзі. Калі прыбыў ён да цара Саламона, зрабіў ён усё, што той яму даручыў.
Вось, я намаганнямі сваімі прыгатаваў усё патрэбнае для дома Госпада: сто тысяч талентаў золата і мільён талентаў срэбра, а медзі і жалеза — без вагі, бо колькасць іх пераўзыходзіць вялікае мноства. Прыгатаваў дрэва і камяні; а ты зможаш да гэтага яшчэ дадаць.
самых вопытных па рабоце з золатам, і са срэбрам, і з меддзю, і з жалезам, якіх безліч. Дык устань і дзейнічай, і Госпад будзе з табой!»
Дык хто зможа быць моцным, каб пабудаваць дастойны дом Яму? Калі неба і нябёсы нябёсаў не могуць Яго ахапіць, хто я такі, каб змог я пабудаваць Яму дом? Але толькі дзеля таго, каб успальваць каджэнне.
Дык пашлі мне чалавека вучонага, які ўмее працаваць з золатам і срэбрам, з меддзю і жалезам, пурпурам, пунсовай і гіяцынтавай тканінай, ды які зможа займацца разьбой разам з тымі мастакамі, якіх я маю пры сабе ў Юдэі і Ерузаліме, якіх падрыхтаваў Давід, бацька мой.
І хай зробяць эфод з золата, з гіяцынту і пурпуру, з чырвані і з кручанага вісону стракатай работы.
Напоўніў Ён іх абодвух мудрасцю, каб рабілі работу мастацкую ткача і вышывальшчыка па гіяцынце і пурпуры, і чырвані, і вісоне, і звычайнага ткача, што выконвае ўсякую работу і вынаходзіць штосьці новае».