3 ЦАРСТВАЎ 7:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)14 сына ўдавы з пакалення Нэфталі, з бацькам яго, тырцам, медніка, які быў поўны мудрасці, і розуму, і ведаў, каб выканаць усякую работу па медзі. Калі прыбыў ён да цара Саламона, зрабіў ён усё, што той яму даручыў. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)14 сына жанчыны ўдавы з пакаленьня Нэфталі. Бацька ягоны, Тыранін, быў меднікам. І быў ён поўны мудрасьці і розуму, і майстэрства ў-ва ўсякай рабоце на медзі. І прыйшоў ён да валадара Салямона, і рабіў усе працы ягоныя. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)14 сына адной удавы, з калена Нэфталімавага. Бацька яго Тыранін быў меднік; ён меў здольнасьць, майстэрства і ўменьне вырабляць усялякія рэчы зь медзі. І прыйшоў ён да цара Саламона і рабіў у яго ўсялякую працу: Глядзіце раздзел |
сына адной жанчыны з дачок Дана, бацькам якой быў тырац, — які ўмее працаваць з золатам і срэбрам, меддзю і жалезам, і з камянямі, і з дрэвам, і таксама з пурпурам, і з гіяцынтавай тканінай, і з вісонам і з пунсовай тканінай, і які ўмее выразаць усякую скульптуру і прыдумаць разумна, што ў рабоце патрэбна, каб супрацоўнічаць з тваімі мастакамі і з мастакамі гаспадара майго Давіда, бацькі твайго.