і закрычалі яны: «Гэта кроў сечы! Цары змагаліся паміж сабой і пазабівалі адзін аднаго. Цяпер хадзем па здабычу, маабцы!»
1 ЛЕТАПІСАЎ 10:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, назаўтра прыйшлі філістынцы, каб зняць адзенне з забітых, і знайшлі Саўла і сыноў яго, якія ляжалі на гары Гэльбоэ. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася назаўтра, што прыйшлі Філістынцы рабаваць забітых, і знайшлі Саўла і сыноў ягоных, забітых на гары Гільбоа. Біблія (пераклад В. Сёмухі) На другі дзень прыйшлі Філістымляне абіраць забітых, і знайшлі Саўла і сыноў ягоных забітых на гары Гэлвуйскай, |
і закрычалі яны: «Гэта кроў сечы! Цары змагаліся паміж сабой і пазабівалі адзін аднаго. Цяпер хадзем па здабычу, маабцы!»
Калі ўбачылі ўсе ізраэльцы, якія жылі ў лагчыне, што яны ўцякаюць і што Саўл і яго сыны загінулі, дык яны пакінулі свае гарады і разбегліся хто куды; затым прыбылі філістынцы і пасяліліся ў іх гарадах.
І калі яны знялі адзенне з яго, і адсеклі галаву, і забралі зброю яго, яны разаслалі па сваёй зямлі кругом абвясціць гэта ў храмах ідалаў і народам.
Дык прыйшоў Язафат ды ўвесь народ з ім, каб зняць з мёртвых здабычу, і знайшлі шмат жывёлы, і посуду, а таксама адзення і іншых найкаштоўнейшых рэчаў, і набралі так шмат, што ўсё не маглі панесці, і тры дні выносілі, так бо многа было здабычы.
Назаўтра ж сталася, што прыйшлі філістынцы, каб рабаваць забітых, і знайшлі Саўла і трох яго сыноў, што ляжалі на гары Гэльбоэ.
Панеслі філістынцы каўчэг Божы і занеслі яго ў храм Дагона, і паставілі яго каля Дагона.