Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 10:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 І калі яны знялі адзенне з яго, і адсеклі галаву, і забралі зброю яго, яны разаслалі па сваёй зямлі кругом абвясціць гэта ў храмах ідалаў і народам.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 І абрабавалі яго, і ўзялі галаву ягоную і зброю ягоную, і насілі па зямлі Філістынскай навокал, каб паведаміць ідалам сваім і народу.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 і распранулі яго, і зьнялі зь яго галаву ягоную і зброю ягоную, і паслалі па зямлі Філістымскай, каб абвясьціць пра гэта перад ідаламі іхнімі і перад народам.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 10:9
9 Крыжаваныя спасылкі  

І прынеслі яго галаву на блюдзе і далі дзяўчыне, а яна занесла яе маці сваёй.


але падняўся ты супраць Госпада Неба, і прынесены былі да цябе пасудзіны Яго дома, і ты, і твае магнаты, і твае жонкі ды твае наложніцы пілі з іх віно; усхваліў ты таксама багоў срэбраных і залатых, і медных, жалезных, і драўляных, і каменных, якія ані бачаць, ані чуюць, ані разумеюць; Бога ж, Які валодае ў руцэ Сваёй тваім дыханнем і ўсімі дарогамі тваімі, — не ўшанаваў.


і прасіў Саўл свайго збраяносца: «Выцягні меч свой і забі мяне, бо часам падбягуць гэтыя неабрэзаныя і будуць здзекавацца з мяне». А збраяносец не хацеў гэта рабіць, напалоханы. Дык схапіў Саўл меч і кінуўся на яго;


Не расказвайце гэтага ў Геце і не абвяшчайце аб гэтым на вуліцах Аскалона, каб часам не ўзвесяліліся з-за гэтага дочкі філістынскія, каб не радаваліся дочкі неабрэзаных.


Такім чынам, назаўтра прыйшлі філістынцы, каб зняць адзенне з забітых, і знайшлі Саўла і сыноў яго, якія ляжалі на гары Гэльбоэ.


А зброю яго палажылі ў храме Астарот, а галаву яго прыбілі ў храме Дагона.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы