А Я кажу вам: кожны, хто пакідае жонку сваю, акрамя як з прычыны яе распусты, выстаўляе яе на чужаложства. І той, хто жэніцца з ёю, чужаложыць.
1 КАРЫНФЯНАЎ 7:38 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык хто аддае замуж сваю дзяўчыну, добра робіць; а хто не аддае замуж, яшчэ лепш робіць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Так што хто аддае замуж, добра робіць; а хто не аддае, лепш робіць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму той, хто выдае замуж сваю дзяўчыну, добра робіць; а хто не выдае, робіць лепш. |
А Я кажу вам: кожны, хто пакідае жонку сваю, акрамя як з прычыны яе распусты, выстаўляе яе на чужаложства. І той, хто жэніцца з ёю, чужаложыць.
А калі хто-небудзь, цвёрды ў сэрцы сваім, не маючы неабходнасці, мае, тым не менш, уладу над воляй сваёй, так пастановіць і вырашыць у сэрцы сваім захаваць дзяўчыну сваю, – добра робіць.
Жонка звязана законам, пакуль яе муж жыве, а як муж яе памрэ, можа выйсці за каго захоча, толькі ў Госпадзе.
Няхай ва ўсіх будзе ў пашане шлюб і ложак беззаганны, бо распуснікаў і чужаложнікаў судзіць будзе Бог.