1 КАРЫНФЯНАЎ 7:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзеля надыходзячых патрэб за лепшае лічу, што добра так застацца жыць чалавеку. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык лічу за добрае дзеля цяперашняе патрэбы, што добра чалавеку гэтак быць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дзеля цяперашняй патрэбы лічу за лепшае, што добра чалавеку заставацца так. |
Гора ж цяжарным і тым, хто корміць грудзьмі у тыя дні! Бо будзе прыгнёт вялікі на зямлі і гнеў на гэты народ,
Калі ж ажэнішся, не зграшыш. Падобна і дзяўчына, калі ідзе замуж, не грашыць. Такія, аднак, будуць мець клопаты паводле цела, а я вас шкадую.
каб вы не хісталіся паспешна розумам і не палохаліся ці то ад духа, ці то праз слова, ці то праз ліст, нібы ад нас, што быццам надыходзіць дзень Хрыстовы.
Бо час, каб суд распачаўся ад дома Божага. Калі перш ад нас, дык які канец будзе тых, што не слухаюць Божага Евангелля?