Я кажу тое, што кожны ў вас кажа: «Я Паўлаў», «Я Апалосаў», «Я Кіфаў», «А я Хрыстоў».
1 КАРЫНФЯНАЎ 3:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі адзін кажа: «Я – Паўлаў», а другі: «Я – Апалосаў», – дык ці ж вы не цялесныя? Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо калі адзін кажа: «Я — Паўлавы», а другі: «Я — Апалёсавы», ці не цялесныя вы? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо, калі адзін кажа: «Я Паўлаў», а другі: «я Апалосаў», дык ці ж ня плоцкія вы? |
Я кажу тое, што кожны ў вас кажа: «Я Паўлаў», «Я Апалосаў», «Я Кіфаў», «А я Хрыстоў».
дасюль вы яшчэ цялесныя. Бо калі ў вас зайздрасць, спрэчкі і нязгода, ці ж вы не цялесныя і ці не робіце па-чалавечы?
Гэта, вось, браты, прыклаў я да сябе і да Апалоса дзеля вас, каб вы ад нас навучыліся не думаць звыш напісанага; ды каб ніхто ў сваёй пыхлівасці не падымаўся адзін над адным.