А калі ў вас жыве Дух Таго, Хто ўваскрасіў Ісуса з мёртвых, дык Той, Хто ўваскрасіў Хрыста з мёртвых, ажывіць і смяротныя целы вашы праз Духа Свайго, Які жыве ў вас.
1 КАРЫНФЯНАЎ 15:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі памерлыя не ўваскрасаюць, дык і Хрыстос не ўваскрос. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо калі мёртвыя не ўваскрасаюць, дык і Хрыстос не ўваскрос; Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо, калі мёртвыя не ўваскрасаюць, дык і Хрыстос не ўваскрэс; |
А калі ў вас жыве Дух Таго, Хто ўваскрасіў Ісуса з мёртвых, дык Той, Хто ўваскрасіў Хрыста з мёртвых, ажывіць і смяротныя целы вашы праз Духа Свайго, Які жыве ў вас.
А мы аказаліся б фальшывымі сведкамі Бога, бо мы сведчым пра Бога, што Ён уваскрасіў Хрыста, Якога не ўваскрашаў, калі мёртвыя не ўваскрасаюць.
А калі Хрыстос не ўваскрос, неразумная вера ваша, і вы дасюль застаецеся ў грахах сваіх.
Бо што робяць тыя, што прымаюць хрост дзеля памерлых? Калі памерлыя наогул не ўваскрасаюць, дык нашто прымаюць хрост дзеля іх?