Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЯНА 6:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І калі насыціліся, дык сказаў вучням Сваім: зьбярэце кавалкі, што засталіся, каб нічога не прапала.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Калі ж яны насыціліся, Ён кажа вучням Сваім: «Зьбярыце кавалкі, якія засталіся, каб нічога не прапала».

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

А калі наеліся, кажа вучням Сваім: «Збярыце кавалкі, што засталіся, каб нічога не змарнавалася».

Глядзіце раздзел



ЯНА 6:12
12 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў ім: ідзеце, ежце тлустае і пеце салодкае, і пасылайце частку тым, у каго нічога не прыгатавана, таму што дзень гэты сьвяты Госпаду нашаму. І ня смуткуйце, бо радасьць прад Госпадам - падмацаваньне вам.


І занялі яны ўмацаваныя гарады і тлустую зямлю, і ўзялі ў валоданьне дамы, напоўненыя ўсялякім дабром, вадаёмы, высечаныя з каменю, вінаградныя і масьлічныя сады і мноства дрэў з пладамі на ежу. Яны елі, насычаліся, тлусьцелі і мелі асалоду зь вялікай дабрыні Тваёй;


Нядбалы ў працы сваёй - брат марнатраўцы.


галодных напоўніў дабром, а багатых пусьціў ані з чым;


Праз колькі дзён малодшы сын, сабраўшы ўсё, пайшоў у далёкі край і там распусьціў маёмасьць сваю, жывучы распусна.


Сказаў жа і вучням Сваім: адзін чалавек быў багаты і меў упраўніка, на якога данесьлі яму, што распускае маёмасьць ягоную;


І елі і наеліся ўсе: і рэшты кавалкаў набралася ў іх дванаццаць кашоў.


Быў таксама запрошаны Ісус і вучні Ягоныя на вясельле.