ЭКЛЕЗІЯСТА 8:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ёсьць на зямлі і такая марнота: праведнага спасьцігае тое, чаго заслугоўваюць дзеі бязбожных, а зь бязбожнымі чыніцца тое, чаго заслугоўваюць дзеі праведнікаў. І сказаў я: і гэта - марнасьць! Біблія (пераклад А.Бокуна) Ёсьць такая марнасьць, якая робіцца на зямлі, што ёсьць праведнікі, з якімі здараецца тое, на што заслугоўваюць учынкі бязбожнікаў, і ёсьць бязбожнікі, з якімі здараецца тое, на што заслугоўваюць учынкі праведнікаў. І я сказаў, што гэта таксама марнасьць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ёсць марнасць, якая бывае на зямлі: ёсць справядлівыя, з якімі здараецца ліхое, як быццам бы яны зрабілі так, як бязбожнікі, і ёсць бязбожнікі, з якімі здараецца добрае, як быццам бы яны выконваюць учынкі справядлівых; але і гэта я лічу наймарнейшым. |
Ёсьць зло, якое бачыў я пад сонцам, падобнае да памылкі, якая ад валадара паўстала:
У мудрага вочы яго - у галаве яго, а бязглузды ходзіць у цемры. І даведаўся я таксама, што аднолькавая спаткае ўсіх доля.
І зноў я пабачыў, што ўсякая праца і посьпех усякі ў справах узаемную зайздрасьць паміж людзьмі спрычыняюць. І гэта - марнасьць і пагоня за ветрам!
самотнік, і ня мае нікога ён іншага: ні сына, ні брата няма ў яго; і ня мае канца ён турботам сваім, і не насыціцца вока яго багацьцем. «На каго ж я працую, і даброцяў душу сваю пазбаўляю?» І гэта - марнасьць і прапалая справа!
Нагледзеўся я ў дні марноты сваёй усялякага ўдосыць: справядлівы гіне ў сваёй справядлівасьці; бязбожны доўга жыве ў бязбожнасьці сваёй.
Справядлівы будзеш Ты, Госпадзе, калі я пачну судзіцца з Табою; і аднак жа буду гаварыць з Табою пра правасудзьдзе; чаму шлях бязбожных пасьпяховы, і ўсе вераломныя дабрашчасьцяцца?
І сёньня мы лічым пагардлівых шчасьлівымі: лепей уладжваюцца тыя, якія робяць беззаконна, і хоць спакушаюць Бога, але застаюцца цэлыя.