І схіліўся я і пакланіўся Госпаду, і дабраславіў Госпада, Бога гаспадара майго Абрагама, Які роўнай дарогаю прывёў мяне, каб узяць дачку брата гаспадара майго за сына ягонага.
СУДЗЬДЗЯЎ 7:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гедэон, пачуўшы расказ пра сон і тлумачэньне яго, пакланіўся і вярнуўся ў табар Ізраільскі і сказаў: уставайце! аддаў Гасподзь у рукі вашыя табар Мадыямскі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі Гідэон пачуў аповед пра сон і тлумачэньне ягонае, пакланіўся [Богу] і вярнуўся ў табар Ізраіля, і сказаў: «Устаньце! Бо ГОСПАД аддаў у рукі вашыя табар Мадыянцаў». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі Гедэон пачуў аповед пра сон і яго тлумачэнне, пакланіўся Богу і, вярнуўшыся ў лагер, загадаў: «Устаньце, бо Госпад аддаў у рукі вашыя лагер мадыянцаў». |
І схіліўся я і пакланіўся Госпаду, і дабраславіў Госпада, Бога гаспадара майго Абрагама, Які роўнай дарогаю прывёў мяне, каб узяць дачку брата гаспадара майго за сына ягонага.
Яны сказалі яму: нам прысьніліся сны, а растлумачыць іх няма каму. Язэп сказаў ім: ці не ад Бога тлумачэньні? раскажэце мне.
і сьніўся нам сон у адну ноч, мне і яму, кожнаму сьніўся сон адмысловага значэньня;
І сказаў ім: ідзеце за мною: бо аддаў Гасподзь ворагаў вашых Маавіцянаў у рукі вашыя. І пайшлі за ім, і перахапілі пераправу церазь Ярдан да Маава, і не давалі нікому пераходзіць.
І сказала Дэвора Вараку: устань, бо гэта той дзень, у які Гасподзь аддасьць Сісару ў рукі твае; Сам Гасподзь пойдзе перад табою. І сышоў Варак з гары Фавор і за ім дзесяць тысяч чалавек.
і пачуеш, што гавораць, і тады ўмацуюцца рукі твае, і пойдзеш у табар. І сышоў ён і Фура, слуга ягоны, да самых узброеных, якія былі ў табары.
Другі сказаў у адказ яму: гэта ня што іншае, як меч Гедэона, сына Ёасавага, Ізраільцяніна; аддаў Бог у рукі ягоныя Мадыяніцянаў і ўвесь табар.
І падзяліў трыста чалавек на тры атрады і даў у рукі ўсім ім трубы і пустыя збаны і ў збаны сьвяцільні.
І сказаў Гедэон: за гэта, калі аддасьць Гасподзь Зэвэя і Салмана ў рукі мае, я разарву цела ваша цярноўнікам пустынным і малацільнымі зубчатымі дошкамі.
і я аддаю яго Госпаду на ўсе дні жыцьця ягонага - служыць Госпаду. І пакланілася там Госпаду.
І закрычалі людзі, якія складалі атрад, да Ёнатана і збраяносца ягонага, кажучы: падымецеся да нас, і мы вам скажам нешта. Тады Ёнатан сказаў збраяносцу свайму: ідзі сьледам за мною, бо Гасподзь аддаў іх у рукі Ізраілю.