СУДЗЬДЗЯЎ 20:44 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І загінула з сыноў Веньяміна васямнаццаць тысяч чалавек, людзей дужых. Біблія (пераклад А.Бокуна) І палегла ў Бэн’яміна васямнаццаць тысячаў чалавек, усе ваяры мужныя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Былі ж тыя, каго страціў Бэньямін, васемнаццаць тысяч чалавек, усе ваяры найдужэйшыя. |
І пабіў Гасподзь Веньяміна перад Ізраільцянамі, і паклалі ў той дзень Ізраільцяне з сыноў Веньяміна дваццаць пяць тысяч сто чалавек, што агалілі меч.
атачылі Веньяміна і перасьледавалі яго да Мэнухі і пабівалі да самага ўсходняга боку Гівы.
Астатнія павярнуліся і пабеглі да пустыні, да скалы Рымона, і пабілі яшчэ на дарогах пяць тысяч чалавек; і гналіся за імі да Гідома і яшчэ забілі зь іх дзьве тысячы чалавек.