А Авэсалом загадаў хлопцам сваім, сказаўшы: глядзеце, як толькі разьвесяліцца сэрца Амнона ад віна, і я сказаў вам: «беце Амнона», тады забеце яго, ня бойцеся; гэта я загадваю вам, будзьце сьмелыя і мужныя.
СУДЗЬДЗЯЎ 16:25 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі разьвесялілася сэрца іхняе, сказалі: пакліяце Самсона, хай ён пацешыць нас. І паклікалі Самсона з дома вязьняў, і ён забаўляў іх, і паставілі яго паміж слупамі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І калі яны ўзьвесяліліся, запатрабавалі паклікаць Самсона, каб ён іх забаўляў. І ён, прыведзены з вязьніцы, мусіў забаўляць іх. І паставілі яго стаяць паміж слупамі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі яны зрабіліся ўжо даволі вясёлымі, патрабавалі паклікаць Самсона, каб ён іх пазабавіў. Ён, прыведзены з вязніцы, забаўляў іх; і прымусілі яны яго стаць паміж дзвюма калонамі. |
А Авэсалом загадаў хлопцам сваім, сказаўшы: глядзеце, як толькі разьвесяліцца сэрца Амнона ад віна, і я сказаў вам: «беце Амнона», тады забеце яго, ня бойцеся; гэта я загадваю вам, будзьце сьмелыя і мужныя.
Пачуўшы гэта слова, Вэнадад, які піў разам з царамі ў намётах, сказаў рабам сваім: аблажэце горад. І яны аблажылі горад.
На сёмы дзень, калі разьвесялілася сэрца ў цара ад віна, ён сказаў Мэгуману, Бізту, Харбону і Авагту, Зэтару і Каркасу - сямі еўнухам, якія служылі перад абліччам цара Артаксэркса,
Ганцы выправіліся хутка з царскім загадам. Абвешчаны быў указ і ў Сузах, сталічным горадзе; і цар і Аман сядзелі і пілі, а горад Сузы быў у трывозе.
Але вось, весялосьць і радасьць! Колюць валоў, і рэжуць авечак; ядуць мяса, і п'юць віно: «будзем есьці і піць, бо заўтра памрэм!»
і, сплёўшы вянок зь цёрну, усклалі на галаву Яму і далі Яму ў правую руку кій, і, укленчыўшы перад Ім, кпілі зь Яго, кажучы: радуйся, Цар Юдэйскі!
Народ таксама, бачачы яго, славіў бога свайго, кажучы: бог наш аддаў у рукі нашыя ворага нашага і спусташальніка зямлі нашай, які пабіў многіх з нас.
І сказаў Самсон хлопчыку, які вадзіў яго за руку: падвядзі мяне, каб я абмацаў слупы, на якіх умацаваны дом, і абаперся на іх.
Яны засталіся, і абодва разам елі і пілі. І сказаў бацька маладой жанчыны чалавеку таму: застанься яшчэ на ноч, і хай павесяліцца сэрца тваё.
І ўстаў той чалавек, каб ісьці, сам ён, наложніца ягоная і слуга ягоны. І сказаў яму цесьць ягоны, бацька маладой жанчыны: вось, дзень схіліўся на вечар, начуйце, калі ласка; вось, дзень хутка скончыцца, начуй тут, хай павесяліцца сэрца тваё; заўтра раней устанеце ў дарогу вашую, і пойдзеш у дом твой.
І выйшлі ў поле, і зьбіралі вінаград свой, і ціснулі ў чавілах, і ладзілі сьвяты, хадзілі ў дом бога свайго, і елі і пілі, і пракліналі Авімэлэха.