СУДЗЬДЗЯЎ 1:28 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі Ізраіль увабраўся ў сілу, тады зрабіў ён Хананэяў даньнікамі, але выганяць не выганяў іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі Ізраільцяне ўмацаваліся, яны зрабілі Хананейцаў прыгоннымі, але іх ня выгналі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі Ізраэльцы ўмацаваліся, яны зрабілі хананеяў прыгоннымі і не пажадалі іх выгнаць. |
дзяцей іхніх, якія засталіся пасьля іх на замлі, якіх сыны Ізраілевыя не маглі вынішчыць, Саламон зрабіў аброчнымі працаўнікамі да сёньня.
калі ён згодзіцца на мір з табою і адчыніць табе брамы, дык увесь люд, які знойдзецца ў ім, будзе плаціць табе даніну і служыць табе;
А калі сыны Ізраілевыя ўвабраліся ў сілу, тады Хананэяў зрабілі яны даньнікамі, але выгнаць ня выгналі іх.
І Манасія ня выгнаў жыхароў Бэтсана і залежных ад яго гарадоў, Таанаха і залежных ад яго гарадоў, жыхароў Дора і залежных ад яго гарадоў, жыхароў Іўлеама і залежных ад яго гарадоў, жыхароў Мэгідона і залежных ад яго гарадоў; і засталіся Хананэі жыць у зямлі гэтай.
Людзі Ізраільскія былі стомленыя ў той дзень; а Саўл закляў народ, сказаўшы: пракляты, хто скаштуе хлеба да вечара, пакуль я не адпомшчу ворагам маім. І ніхто зь люду не скаштаваў ежы.