Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПЛАЧ 4:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І шакалы падсоўваюць смочкі і кормяць сваіх дзяцей, а дачка народа майго цяпер жорсткая, як у пустыні страўсы:

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Нават цмокі марскія даюць грудзі, кормяць дзіцянят сваіх; а дачка народу майго [сталася] бязьлітаснай, як страус у пустыні.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Але ж нават шакалы падстаўляюць саскі і кормяць сваіх малых; а дачка народа майго жудасная, як страус на пустыні.

Глядзіце раздзел



ПЛАЧ 4:3
14 Крыжаваныя спасылкі  

раніцай я ўстала, каб накарміць сына майго, і вось, ён быў мёртвы; а калі я ўгледзелася ў яго раніцай, дык гэта быў ня мой сын, якога я нарадзіла.


Шакалы будуць выць у харомах іхніх, і гіены - у вясёлых дамах.


І зарастуць палацы яе калючымі расьлінамі, крапівою і дзядоўнікам - цьвярдыня яе; і будзе яна селішчам шакалаў, прыстанішчам страўсам.


Ці забудзе жанчына немаўля сваё, каб не пашкадаваць сына ўлоньня свайго? але калі б і яна забыла, дык Я не забуду цябе.


І накармлю іхняй плоцьцю сыноў іхніх і плоцьцю дачок іхніх; і будзе кожны есьці плоць свайго блізкага ў аблозе і сьціску, калі сьціснуць іх ворагі іхнія і шукальнікі душы іхняй.


«Паглядзі, Госпадзе, і падзівіся: каму так зрабіў, каб елі жанчыны свой плод, немаўлятак, выкармленых імі? каб забівалі ў Гасподнім сьвяцілішчы сьвятара і прарока?


Пяшчотныя колісь жанчыны дзетак сваіх гатавалі, каб пракарміцца імі ў часе пагібелі дачкі народа свайго.


Затое бацькі будуць есьці сыноў сярод цябе, і сыны будуць есьці бацькоў сваіх; і ўчыню над табою суд, і ўсю рэшту тваю расьсею па ўсіх вятрах.


і будзеце есьці плоць сыноў вашых, і плоць дочак вашых есьцімеце:


неразумныя, вераломныя, нлюбы, няпрымірцы, нелітасьціўцы.