Аднаго разу падвечар Давід, устаўшы з пасьцелі, прагульваўся на даху царскага дома і ўбачыў з даху жанчыну, якая купалася; а тая жанчына была вельмі прыгожая.
НЭЭМІІ 8:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пайшоў народ, і прынесьлі і зрабілі сабе кучкі, кожны на сваім даху і на дварах сваіх, і на дварах дома Божага, і на пляцы каля Вадзяное брамы і на пляцы каля Яфрэмавай брамы. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшоў народ, і прынесьлі, і зрабілі сабе буданы, кожны на даху сваім, і на панадворках сваіх, і на панадворках Дому Божага, і на плошчы Брамы Воднай, і на плошчы Брамы Эфраіма. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І выйшлі людзі, і прынеслі тое, і справілі сабе палаткі, кожны на сваім даху, і на сваіх панадворках, і на панадворку дома Божага, і на плошчы Воднае брамы, і на плошчы Эфраімавай брамы. |
Аднаго разу падвечар Давід, устаўшы з пасьцелі, прагульваўся на даху царскага дома і ўбачыў з даху жанчыну, якая купалася; а тая жанчына была вельмі прыгожая.
І Амасію, цара Юдэйскага, сына Ёаса, сына Ахозіі, захапіў Ёас, цар Ізраільскі, у Бэтсамісе, і пайшоў у Ерусалім і разбурыў сьцяну Ерусалімскую ад брамы Яфрэмавай да брамаў вуглавых на чатырыста локцяў.
І стаў Ёсафат на сходзе Юдэяў і Ерусалімлянаў у доме Гасподнім, перад новым дваром,
Каля брамы Крыніцы, насупраць іх, яны падняліся па прыступках горада Давідавага па лесьвіцы, якая вяла на сьцяну вышэй дома Давідавага, да Вадзяное брамы на ўсход.
і ад брамы Яфрэмавай, міма старое брамы і брамы Рыбнай і брамы Хананэла і брамы Мэа, да Авечае брамы, і спыніліся каля брамы Цямнічнай.
А нэтынэі, якія жылі ў Афэле, паправілі насупраць Вадзяной брамы на ўсход і да вежы.
Калі настаў сёмы месяц, і сыны Ізраілевыя жылі ў гарадах сваіх, тады сабраўся ўвесь народ, як адзін чалавек, на пляц, які перад Вадзяною брамаю, і сказалі кніжніку Эздру, каб ён прынёс кнігу закона Майсеевага, які запавядаў Гасподзь Ізраілю.
і чытаў зь яго на пляцы, які перад Вадзяною брамай, ад сьвітаньня да полудня, перад мужчынамі і жанчынамі і ўсімі, якія маглі разумець; і вушы ўсяго народу былі прыхілены да кнігі закона.
І дамы Ерусаліма і дамы цароў Юдэйскіх будуць, - як месца Тафэт, - нячыстыя, бо на дахах усіх дамоў кадзяць усяму войску нябеснаму і ўчыняюць ахвяраваньні божышчам чужым.
і ўвойдуць Халдэі, якія аблажылі гэты горад, падпаляць горад агнём і спаляць яго і дамы, на дахах якіх куродымілі Ваалу і лілі чужым божышчам, каб гнявіць Мяне.
Калі будзеш будаваць новы дом, дык зрабі парэнчы каля даху твайго, каб не навесьці табе крыві на дом твой, калі хто-небудзь упадзе зь яго.