Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




МАЦЬВЕЯ 26:54 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

як жа збудуцца Пісаньні, што так павінна быць?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Як жа споўніцца Пісаньне, што гэта мусіць стацца?»

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Але як жа тады збудуцца Пісанні, што так мусіць стацца?»

Глядзіце раздзел



МАЦЬВЕЯ 26:54
11 Крыжаваныя спасылкі  

О, меч! падыміся на пастыра Майго і на блізкага Майго, кажа Гасподзь Саваоф: пакараю пастыра, і расьсеюцца авечкі! І Я абярну руку Маю на малых.


Ісус кажа ім: няўжо вы ніколі ня чыталі ў Пісаньні: «камень, які адкінулі будаўнікі, той самы зрабіўся каменем кутнім: гэта - ад Госпада, і ёсьць дзіўна ў вачах нашых»?


зрэшты, Сын Чалавечы ідзе, як пісана пра Яго; але гора таму чалавеку, якім Сын Чалавечы выдаецца: лепей было б чалавеку гэтаму не радзіцца.


Калі Ён назваў багамі тых, каму было слова Божае, і ня можа парушыцца Пісаньне, -


(а было ж сабралася людзей каля ста дваццаці) - мужы браты! мелася спраўдзіцца тое, што ў Пісаньні прадказаў Дух Сьвяты вуснамі Давідавымі пра Юду, які навёў тых, што схапілі Ісуса;