МАЦЬВЕЯ 20:27 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і хто хоча між вамі быць першым, хай будзе вам рабом; Біблія (пераклад А.Бокуна) і хто хоча між вамі быць першым, няхай будзе слугою вашым, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І хто сярод вас хацеў бы быць першым, будзе вашым паслугачом. |
Але ня так хай будзе паміж вамі: а хто хоча між вамі большым быць, хай будзе вам слугою;
бо Сын Чалавечы ня прыйшоў, каб Яму служылі, а каб паслужыць і аддаць душу Сваю як выкуп за многіх.
Я ахвотна буду траціць сваё і зьнемагаць сябе за душы вашыя, нягледзячы на тое, што, вельмі моцна любячы вас, я меней любімы вамі.
Бо мы не сябе прапаведуем, а Хрыста Ісуса, Госпада; а мы - нявольнікі вашыя дзеля Ісуса,