Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




МАРКА 11:27 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Прыйшлі зноў у Ерусалім. І калі Ён хадзіў у храме, падышлі да Яго першасьвятары і старэйшыны

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І зноў прыходзяць у Ерусалім. І калі Ён хадзіў у сьвяты­ні, падыйшлі да Яго першасьвятары, кніжнікі і старшыні,

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І зноў прыходзяць у Ерузалім. І калі Ісус хадзіў па святыні, падышлі да Яго першасвятары, кніжнікі і старэйшыны

Глядзіце раздзел



МАРКА 11:27
10 Крыжаваныя спасылкі  

Вось, Я пасылаю анёла Майго, і ён падрыхтуе шлях перад Мною, і нянаджана прыйдзе ў храм Свой Гасподзь, Якога вы шукаеце, і анёл запавету, якога вы жадаеце; вось, ён ідзе, кажа Гасподзь Саваоф.


і казалі Яму: якою ўладаю Ты гэта робіш? і хто Табе даў уладу рабіць гэта?


Праз два дні мелася быць сьвята Пасхі і праснакоў; і намышлялі першасьвятары і кніжнікі, як бы ўзяць Яго хітрасьцю і забіць;


І хадзіў Ісус у храме, у прытворы Саламонавым.


Ісус адказваў яму: Я гаварыў адкрыта сьвету; Я заўсёды вучыў у сынагозе і ў храме, дзе заўсёды Юдэі сыходзяцца, і тайна не казаў нічога;