Я зь мірных, верных гарадоў Ізраіля, а ты хочаш зьнішчыць горад, маці гарадоў у Ізраілі. Навошта табе разбураць спадчыну Гасподнюю?
МІХЕЯ 2:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) А народ, які быў раней Маім, паўстаў як вораг, і вы адбіраеце як верхнюю так і споднюю вопратку ў тых, што праходзяць мірна, хто адварочваецца ад вайны. Біблія (пераклад А.Бокуна) Але ўчора народ Мой паўстаў як вораг. Вы забіраеце вопратку ў тых, якія праходзяць [каля вас] бясьпечна, якія не імкнуцца ваяваць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вы ж паўстаеце супраць народа Майго, як ворагі. Вы здымаеце з яго верхнюю і споднюю вопратку; |
Я зь мірных, верных гарадоў Ізраіля, а ты хочаш зьнішчыць горад, маці гарадоў у Ізраілі. Навошта табе разбураць спадчыну Гасподнюю?
Манасія - Яфрэма і Яфрэм - Манасію, абодва разам - Юду. Пры ўсім гэтым не адкасьнецца гнеў Яго, і рука Яго яшчэ прасьцёртая.
Доля Мая зрабілася Мне як леў у лесе; узвысіла на Мяне голас свой: за тое я ўзьненавідзеў яе.
А вы ненавідзіце добрае і любіце ліхое; лупіце зь іх скуру іхнюю і плоць з касьцей іхніх,
ясьце плод народу Майго і лупіце зь іх скуру іхнюю, а косьці іх ламаеце і крышыце як бы ў горшчык, і плоць - як бы ў кацёл.
Ня стала міласэрных на зямлі, няма праўдзівых сярод людзей; усе куюць змусты, каб праліваць кроў; кожны ставіць на брата свайго сетку.
Рукі іхнія павернуты на тое, каб умець рабіць ліха; начальнік патрабуе дарункаў, і судзьдзя судзіць за хабар, а вяльможы выказваюць благія хаценьні душы сваёй і перакручваюць справу.