І для сыноў Ааронавых, сьвятароў у селішчах вакол гарадоў іхніх, пры кожным горадзе пастаўлены былі мужы памянёныя, каб раздаваць участкі ўсім мужчынскага полу ў сьвятароў і ўсім унесеным у сьпіс у лявітаў.
ЛЯВІТ 25:34 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і палёў вакол гарадоў іхніх прадаваць нельга, бо гэта вечнае валоданьне іхняе. Біблія (пераклад А.Бокуна) Таксама палёў вакол гарадоў іхніх нельга прадаваць, бо гэта іх маёмасьць вечная. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама і палеткаў вакол іх гарадоў нельга прадаваць, дзеля таго што гэта іх вечная маёмасць. |
І для сыноў Ааронавых, сьвятароў у селішчах вакол гарадоў іхніх, пры кожным горадзе пастаўлены былі мужы памянёныя, каб раздаваць участкі ўсім мужчынскага полу ў сьвятароў і ўсім унесеным у сьпіс у лявітаў.
І Лявіты атрымаюць таксама каля сьвятарскай мяжы дваццаць пяць тысяч у даўжыню і дзесяць тысяч трысьцін у шырыню; уся даўжыня дваццаць пяць тысяч, а шырыня дзесяць тысяч трысьцін.
І з гэтай часткі яны ня могуць ні прадаць, ні памяняць; і пачаткі зямлі ня могуць пераходзіць да іншых, бо гэта сьвятыня Гасподняя.
а хто зь лявітаў ня выкупіць, дык прададзены дом у горадзе валоданьня іхняга ў юбілей адыдзе, бо дамы ў гарадах лявіцкіх складаюць іхняе валоданьне сярод сыноў Ізраілевых: