І для сыноў Ааронавых, сьвятароў у селішчах вакол гарадоў іхніх, пры кожным горадзе пастаўлены былі мужы памянёныя, каб раздаваць участкі ўсім мужчынскага полу ў сьвятароў і ўсім унесеным у сьпіс у лявітаў.
ЛЯВІТ 25:32 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) А гарады лявітаў, дамы ў гарадах валоданьня іхняга, лявітам заўсёды можна выкупляць; Біблія (пераклад А.Бокуна) Што да гарадоў лявітаў і дамоў у гарадах, якія яны маюць на ўласнасьць, дык лявіты заўсёды могуць выкупіць [дамы свае]. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Што да дамоў левітаў, якія знаходзяцца ў гарадах іх валодання, то яны заўсёды могуць быць імі выкуплены. |
І для сыноў Ааронавых, сьвятароў у селішчах вакол гарадоў іхніх, пры кожным горадзе пастаўлены былі мужы памянёныя, каб раздаваць участкі ўсім мужчынскага полу ў сьвятароў і ўсім унесеным у сьпіс у лявітаў.
І з гэтай часткі яны ня могуць ні прадаць, ні памяняць; і пачаткі зямлі ня могуць пераходзіць да іншых, бо гэта сьвятыня Гасподняя.
А дамы ў селішчах, вакол якіх няма мура, трэба лічыць нароўні з палеткамі зямлі: выкупляць іх можна, і ў юбілей яны адыходзяць.
а хто зь лявітаў ня выкупіць, дык прададзены дом у горадзе валоданьня іхняга ў юбілей адыдзе, бо дамы ў гарадах лявіцкіх складаюць іхняе валоданьне сярод сыноў Ізраілевых: