Калі цар пачуў слова чалавека Божага, прамоўленае да ахвярніка ў Вэтылі, дык працягнуў Ераваам руку сваю ад ахвярніка, кажучы: вазьмеце яго. І зьдзеравянела рука ягоная, якую ён працягнуў на яго, і ня мог ён вярнуць яе да сябе.
ЛУКАША 6:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) А давялося і ў другую суботу ўвайсьці Яму ў сынагогу і вучыць. Там быў чалавек, у якога правая рука была сухая. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася, што ў іншую суботу ўвайшоў Ён у сынагогу і навучаў. І быў там чалавек, у якога правая рука была сухая. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У іншую суботу здарылася таксама, што Ісус увайшоў у сінагогу і навучаў. І быў там чалавек, які меў сухую правую руку. |
Калі цар пачуў слова чалавека Божага, прамоўленае да ахвярніка ў Вэтылі, дык працягнуў Ераваам руку сваю ад ахвярніка, кажучы: вазьмеце яго. І зьдзеравянела рука ягоная, якую ён працягнуў на яго, і ня мог ён вярнуць яе да сябе.
Гора нездаляшчаму пастуху, які пакідае статак! меч на руку яго і на правае вока яго! рука яго зусім высахне, і правае вока яго зусім зацьміцца.
І хадзіў Ісус па ўсёй Галілеі, навучаючы ў сынагогах іхніх і прапаведуючы Дабравесьце Царства і ацаляючы ўсякую хваробу і ўсякую немач у людзях.
З гэтай нагоды Ісус спытаўся ў законьнікаў і фарысэяў: ці дазваляецца лекаваць у суботу?
І прыйшоў у Назарэт, дзе быў выхаваны, і ўвайшоў, па звычаі Сваім, у дзень суботні ў сынагогу, і ўстаў чытаць.
У суботу, першую пасьля другога дня Пасхі, давялося Яму праходзіць засеянымі палямі, і вучні Ягоныя зрывалі калосьсе і елі, расьціраючы рукамі.
у іх ляжала вялікае мноства хворых, сьляпых, кульгавых, сухіх, якія чакалі руху вады;
Тады некаторыя фарысэі казалі: не ад Бога Гэты Чалавек, бо не шануе суботы. Іншыя казалі: як можа чалавек грэшны тварыць такія цуды? і паўстала між імі нязгода.