А адзін з тых, што стаялі тут, дастаў меч, ударыў раба першасьвятаровага і адсек яму вуха.
ЛУКАША 22:50 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І адзін зь іх ударыў раба першасьвятаровага і адсек яму правае вуха. Біблія (пераклад А.Бокуна) І адзін з іх ударыў слугу першасьвятара, і адсек яму правае вуха. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ды адзін з іх ударыў паслугача першасвятара і адсёк яму правае вуха. |
А адзін з тых, што стаялі тут, дастаў меч, ударыў раба першасьвятаровага і адсек яму вуха.
Тыя, што былі зь Ім, бачачы, да чаго ўсё ідзе, сказалі Яму: Госпадзе! ці ня ўдарыць нам мечам?
Ня помсьціцеся за сябе, любасныя, а дайце месца гневу Божаму. Бо напісана: «Мне помста, Я адплачу», кажа Гасподзь.
Зброя нашага змаганьня ня плоцкая, а моцная Богам на руйнаваньне цьвярдыняў: імі мы абвяргаем намыслы