Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЛІКІ 27:11 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

а калі няма братоў бацькі ягонага, аддайце надзел ягоны блізкаму ягонаму родзічу з пакаленьня ягонага, каб ён успадкаваў яго; і хай будзе гэта сынам Ізраілевым пастаўлена ў закон, як загадаў Гасподзь Майсею.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Калі няма братоў бацькі ягонага, тады спадчына ягоная пераходзіць найбліжэйшаму сваяку ў сям'і ягонай, і ён возьме спадчыну”. І гэта будзе пастанова для сыноў Ізраіля, прысуд, які загадаў ГОСПАД Майсею».

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Калі і братоў у бацькі не будзе, тады яго спадчына хай пераходзіць найбліжэйшаму сваяку ў яго родзе; і хай ён возьме спадчыну. Як загадаў Госпад Майсею, так хай будзе гэта сынам Ізраэля святыняй па вечным законе”».

Глядзіце раздзел



ЛІКІ 27:11
7 Крыжаваныя спасылкі  

І Анамэіл, сын дзядзькі майго, прыйшоў да мяне, паводле слова Гасподняга, у двары варты і сказаў мне: купі поле маё, якое ў Анатоце, у зямлі Веньямінавай, бо права спадчыны тваё і права выкупу тваё; купі сабе. Тады я даведаўся, што гэта было слова Гасподняе.


Калі брат твой зьбяднее і прадасьць з валоданьня свайго, дык прыйдзе блізкі ягоны родзіч і выкупіць прададзенае братам ягоным;


альбо дзядзька ягоны, альбо сын дзядзькі ягонага павінен выкупіць яго, альбо хто-небудзь з сваяцтва ягонага, з роду ягонага, павінен выкупіць яго; альбо калі будзе мець дастатак, сам выкупіцца.


а калі няма ў яго братоў, аддавайце надзел ягоны братам бацькі ягонага;


Хай будзе гэта ў вас устаноўлена законам у роды вашыя, ва ўсіх селішчах вашых.


Так было з гэтага часу і пасьля; і паставіў ён гэта ў закон і ў правіла Ізраілю да сёньня.