І пачалі яны крычаць гучным голасам і калолі сябе як звычайна нажамі і дзідамі, так што кроў лілася па іх.
ЗАХАРЫІ 13:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яму скажуць: чаго ж на руках у цябе шнары? і ён адкажа: таму, што мяне білі ў доме тых, што любяць мяне. Біблія (пераклад А.Бокуна) І скажуць яму: «Што гэта за раны на руках тваіх?» І ён скажа: «Паранілі мяне ў доме тых, якія любяць мяне». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ды скажуць яму: “Што гэта за раны на руках тваіх?” І ён скажа: “Гэта мяне білі ў доме тых, якія мяне любілі”. |
І пачалі яны крычаць гучным голасам і калолі сябе як звычайна нажамі і дзідамі, так што кроў лілася па іх.
А Іуй напяў лук рукою сваёю, і пацэліў Ёраму паміж плячэй ягоных, і прайшла страла праз сэрца яго, і ўпаў ён на калясьніцы сваёй.
О, меч! падыміся на пастыра Майго і на блізкага Майго, кажа Гасподзь Саваоф: пакараю пастыра, і расьсеюцца авечкі! І Я абярну руку Маю на малых.
Пілат адказваў: хіба я Юдэй? Твой народ і першасьвятары перадалі Цябе мне; што Ты зрабіў?
і дым цярпеньняў іхніх будзе ўзыходзіць ва векі вечныя, і ня мецьмуць спакою ні ўдзень, ні ўначы тыя, што пакланяюцца зьверу і вобразу ягонаму і прымаюць кляймо імя ягонага.