ЗАХАРЫІ 11:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І Гасподзь сказаў мне: яшчэ вазьмі сабе спаруду аднаго з дурных пастухоў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў ГОСПАД мне: «Зноў вазьмі сабе рэчы пастуха бязглуздага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Госпад мне: «Вазьмі яшчэ сабе прылады неразумнага пастуха; |
Прарокі твае вяшчалі табе пустое, ілжывае і беззаконьня твайго не выкрывалі, каб папярэдзіць твой лёс, і зьвеставалі табе ілжыва, што прывяло цябе да выгнаньня.
Так кажа Гасподзь Бог: гора неразумным прарокам, якія водзяцца сваім духам, і нічога ня бачылі!
Гора нездаляшчаму пастуху, які пакідае статак! меч на руку яго і на правае вока яго! рука яго зусім высахне, і правае вока яго зусім зацьміцца.
пакіньце іх: яны - сьляпыя павадыры сьляпых; а калі сьляпы сьляпога вядзе, дык абодва ў яму ўпадуць.