Ты пачуй зь неба, зь месца пабытаваньня Твайго, і зрабі ўсё, пра што будзе прасіць у Цябе іншапляменец, каб у сьне народы зямлі ўведалі імя Тваё, і каб баяліся Цябе, як народ Твой Ізраіль, і ведалі, што Тваім імем называецца дом гэты, які пабудаваў я.
Я прывяду на сьвятую гару Маю і парадую іх у Маім доме малітвы; цэласпаленьні іхнія і ахвяры іхнія будуць на ахвярніку Маім, бо дом Мой называецца домам малітвы для ўсіх народаў.
за тое, што яны рабілі брыдкае ў Ізраілі: пералюбнічалі з жонкамі блізкіх сваіх і імем Маім гаварылі ілжу, чаго Я не наказваў ім; Я ведаю гэта і Я сьведка, кажа Гасподзь.
і потым прыходзіце і становіцеся перад абліччам Маім у доме гэтым, над якім названа імя Маё, і кажаце: «мы выратаваны», каб і далей рабіць усе гэтыя мярзоты.
Прыхілі, Божа мой, вуха Тваё і паслухай, расплюшчы вочы Свае і паглядзі на спусташэньні нашыя і на горад, дзе названа імя Тваё; бо мы кладзем свае маленьні перад Табою, спадзяючыся не на справядлівасьць нашую, а на Тваю вялікую міласэрнасьць.