ЕРАМІІ 49:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Што хвалішся далінамі? Пацячэ даліна твая крывёю, вераломная дачка, што спадзяешся на скарбы свае, і кажаш: «хто прыйдзе да мяне?» Біблія (пераклад А.Бокуна) Чаго ты хвалішся далінамі сваімі? Расьцяклася даліна твая, дачка няверная. Ты спадзявалася на скарбы твае [і казала]: “Хто прыйдзе да мяне?” Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Чаго ганарышся лагчынамі? Расцяклася твая багатая лагчына, дачка няверная. Ты спадзявалася на багацці свае і казала: “Хто прыйдзе да мяне?” |
Хто дасьць з Сіёна ратунак Ізраілю? Калі Бог скасуе палон народу Свайго, тады зарадуецца Якаў і ўзьвесяліцца Ізраіль.
Вось, Я - супроць цябе, жыхара даліны, скала раўніны, кажа Гасподзь, - супроць вас, што кажаце: «хто выступіць супроць нас і хто ўвойдзе ў селішчы нашыя?»
Вярнецеся, дзеці-адступнікі, кажа Гасподзь, бо Я спалучыўся з вамі, і вазьму вас па адным з горада, па два зь племя, і прывяду вас на Сіён.
Ці доўга табе бадзяцца, адпалая дачка? Бо Гасподзь стварыў на зямлі нешта новае: жонка выратуе мужа.
Як бо ты спадзяваўся на дзеі твае і на скарбы твае, дык і ты будзеш узяты, Хамос пойдзе ў палон, разам са сваімі сьвятарамі і сваімі князямі.
Грозны стан твой і пыхлівасьць сэрца твайго ашукалі цябе, хто жыве ў расколінах скал і займае вяршыні пагоркаў. Але, хоць бы ты як арол высока зьвіў гняздо тваё, і адтуль скіну цябе, кажа Гасподзь.
Але яны не паслухаліся і ня прыхілілі вуха свайго, і жылі паводле намовы і ўпартасьці ліхога сэрца свайго, і сталі да Мяне плячыма, а ня тварам.
Так кажа Гасподзь, хай не хваліцца мудры мудрасьцю сваёю, хай ня хваліцца дужы сілаю сваёю, хай ня хваліцца багаты багацьцем сваім.
Бо як упартае цяля, упарты стаў Ізраіль; ці будзе цяпер Гасподзь пасьвіць іх, як ягнят на шырокай пашы?!
Багатых у сёньняшнім веку ўмаўляй, каб яны высока не заносіліся і спадзяваліся не на багацьце няправеднае, а на Бога жывога, Які дае нам усё шчодра на асалоды;
Колькі славіла яна сябе і раскашавала, столькі аддайце ёй пакутаў і гора. Бо яна кажа ў сэрцы сваім: сяджу царыцаю, я не ўдава, і ня ўбачу гора!