Калі купіш раба Габрэя, няхай ён працуе шэсьць гадоў, а на сёмы няхай выйдзе на волю задарам;
ЕРАМІІ 34:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паслухаліся ўсе князі і ўвесь народ, якія ўступілі ў запавет, каб адпусьціць кожнаму раба свайго і кожнаму рабыню сваю на волю, каб ня трымаць іх наперад у рабах, - і паслухаліся і адпусьцілі: Біблія (пераклад А.Бокуна) І згадзіліся ўсе князі і ўсе людзі, якія заключылі запавет, выпусьціць на свабоду кожны нявольніка свайго і кожны нявольніцу сваю і не трымаць іх у нявольніцтве. І яны згадзіліся, і адпусьцілі [іх]. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усе магнаты і ўвесь народ, які заключыў запавет, згадзіліся выпусціць на свабоду кожны свайго нявольніка і кожны сваю нявольніцу і больш не трымаць іх у няволі, — паслухаліся і адпусцілі іх на волю. |
Калі купіш раба Габрэя, няхай ён працуе шэсьць гадоў, а на сёмы няхай выйдзе на волю задарам;
І сказаў Гасподзь: як што людзі гэтыя шануюць Мяне вуснамі сваімі, і языком сваім шануюць Мяне, а сэрца іхняе далёка адлягае ад Мяне, і багавейнасьць іх перад Мною ёсьць вывучэньне запаведзяў чалавечых;
Калі пачулі пра гэта князі Юдэйскія, дык прыйшлі з дома цара да дома Гасподняга і селі каля ўваходу ў новую браму дома Гасподняга.
Тады князі і ўвесь народ сказалі сьвятарам і прарокам: гэты чалавек ня мае быць вырачаны на сьмерць, бо ён гаварыў нам імем Госпада Бога нашага.
але пасьля таго, перадумаўшы, пачалі браць назад рабоў і рабынь, якіх адпусьцілі на волю, і прымусілі іх быць рабамі і рабынямі.
князёў Юдэйскіх і князёў Ерусалімскіх, еўнухаў і сьвятароў і ўвесь народ зямлі, які праходзіў паміж расьсечанымі часткамі цяляці, -
і сышоў у дом цара, у пакой царскага пісца, і вось, там сядзелі ўсе князі: Элісам, царскі пісец, і Дэлая, сын Сэмая, і Элнатан, сын Ахбоа, і Гемарыя, сын Сафана, і Сэдэкія, сын Ананія, і ўсе князі;
Тады князі сказалі цару: «хай будзе гэты чалавек аддадзены сьмерці, бо ён аслабляе рукі воінам, якія застаюцца ў гэтым горадзе, і рукі ўсяму народу, кажучы ім такія словы; бо гэты чалавек не дабрадзенства зычыць народу гэтаму, а бедства»,
і асьвяцеце пяцідзясяты год і абвясьцеце свабоду на зямлі ўсім жыхарам яе: хай будзе гэта ў вас юбілей; і вярнецеся кожны ў валоданьне сваё, і кожны вярніся ў свой род.
Бо Ірад баяўся Яна, ведаючы, што ён муж праведны і сьвяты і пільнаваў яго; многае рабіў, слухаючыся яго, і з прыемнасьцю слухаў яго.