Ад краю зямлі мы чуем песьню: «Слава Праведнаму!» І сказаў я: бяда мне, бяда мне! жаль мне! ліхадзеі ліхадзейнічаюць, і ліхадзейнічаюць ліхадзеі ліхадзейна.
ЕРАМІІ 3:20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але, сапраўды, як жонка вераломна здраджвае сябру свайму, так вераломна ўчынілі са Мною вы, доме Ізраілеў, кажа Гасподзь. Біблія (пераклад А.Бокуна) Але як жонка здраджвае каханаму свайму, так вы здрадзілі Мне, дом Ізраіля, кажа ГОСПАД. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але як жанчына здраджвае каханаму свайму, так вы здрадзілі Мне, дом Ізраэля”», — кажа Госпад. |
Ад краю зямлі мы чуем песьню: «Слава Праведнаму!» І сказаў я: бяда мне, бяда мне! жаль мне! ліхадзеі ліхадзейнічаюць, і ліхадзейнічаюць ліхадзеі ліхадзейна.
Ты і ня чуў, і ня ведаў пра гэта, і вуха тваё ня было раней адкрытае; бо Я ведаў, што ты ўчыніш вераломна, і ад самага ўлоньня матчынага ты празваны адступнікам.
Справядлівы будзеш Ты, Госпадзе, калі я пачну судзіцца з Табою; і аднак жа буду гаварыць з Табою пра правасудзьдзе; чаму шлях бязбожных пасьпяховы, і ўсе вераломныя дабрашчасьцяцца?
І сказаў мне Гасподзь: «ідзі яшчэ і пакахай жанчыну, каханую мужам, але пералюбніцу, падобна таму, як любіць Гасподзь сыноў Ізраілевых, а яны паварочваюцца да іншых багоў і любяць вінаградныя ляпёшкі іхнія».
Госпаду яны здрадзілі, бо нарадзілі чужых дзяцей; сёньня новы месяц зьесьць іх зь іхняй маёмасьцю.
Вераломна ўчыняе Юда, і мярзота чыніцца ў Ізраілі і ў Ерусаліме; бо прынізіў Юда сьвятыню Гасподнюю, якую любіў, і ажаніўся з дачкою чужога бога.