Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕРАМІІ 28:9 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Калі які прарок прадказваў мір, дык тады толькі ён прызнаваны быў за прарока, якога сапраўды паслаў Гасподзь, калі збывалася слова таго прарока.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Прарок, які прарочыць пра супакой, калі споўніцца слова прарочае, будзе прызнаны за прарока праўдзівага, якога паслаў ГОСПАД».

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Прарок, які прадказвае супакой, толькі калі споўніцца слова яго, будзе прызнаны прарокам праўдзівым, якога сапраўды паслаў Бог, калі споўніцца прадказанне прарочае».

Глядзіце раздзел



ЕРАМІІ 28:9
9 Крыжаваныя спасылкі  

Які сьцявярджае слова раба Свайго і дае выкананьне выслоўю Сваіх пасланцаў, Які кажа Ерусаліму: «ты будзеш населены» і гарадам Юдавым: «вы будзеце пабудаваныя, і руіны яго Я аднаўлю,


Тады скажу я: Госпадзе Божа! вось, прарокі кажуць ім: ня ўбачыце меча, і голаду ня будзе ў вас, а пастаянны мір дам вам на гэтым месцы.


І сказаў я: о, Госпадзе Божа! няўжо Ты зводзіў толькі народ гэты і Ерусалім, кажучы «мір будзе ў вас»; а тым часам меч даходзіць да душы?


Лечаць раны народа Майго легкадумна, кажучы: «Мір! мір!», а міру няма.


І гояць рану дачкі народа Майго легкадумна, кажучы: «мір, мір!», а міру няма.


Але калі збудзецца - вось, ужо і збываецца, - тады ўведаюць, што сярод іх быў прарок.


І калі скажаш у сэрцы тваім: «як мы пазнаем слова, якое не Гасподзь гаварыў?»


Калі прарок скажа імем Госпада, а слова тое ня спраўдзіцца, дык не Гасподзь казаў тое слова, а казаў гэта прарок ад дзёрзкасьці сваёй, - ня бойся яго.