Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 18:22 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

22 Калі прарок скажа імем Госпада, а слова тое ня спраўдзіцца, дык не Гасподзь казаў тое слова, а казаў гэта прарок ад дзёрзкасьці сваёй, - ня бойся яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

22 калі прарок прадказаў у імя ГОСПАДА, а ня сталася так, і ня споўнілася, гэта ня тое слова, якое прамовіў ГОСПАД, але ў пыхлівасьці сваёй гэта прамовіў прарок. Ня бойся яго.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

22 гэтакі будзеш мець знак: калі прарок той прадказаў штосьці ў імя Госпада і гэта не споўнілася, значыцца, Госпад гэтага не казаў, але прарок казаў гэта праз пыхлівасць душы сваёй, таму не бойся яго.

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 18:22
13 Крыжаваныя спасылкі  

а прарока, які асьмеліцца гаварыць Маім імем тое, чаго Я не загадаў яму гаварыць, і які будзе гаварыць імем багоў іншых, такога прарока аддайце сьмерці.


У тыя дні захварэў Эзэкія сьмяротна; і прыйшоў да яго Ісая, сын Амосаў, прарок, і сказаў яму: так кажа Гасподзь: учыні тастамент дому твайму, бо памрэш ты і ня выздаравееш.


І маліўся ён Госпаду і сказаў: «о, Госпадзе! ці ж ня раз гэта казаў я, калі быў яшчэ ў краіне маёй? Таму я і пабег у Тарсіс, бо ведаў, што Ты - Бог добры і міласэрны, шматцярплівы і шматлітасьцівы, і шкадуеш за бедства.


Хай яны пакажуць і скажуць вам, што адбудзецца; хай абвесьцяць што-небудзь раней, чым яно адбылося, і мы ўвойдзем розумам сваім і ўведаем, чым яно скончылася, альбо хай наперад абвесьцяць нам пра будучыню.


Як верабей пырхне, калі ластаўка паляціць, так незаслужаны праклён ня збудзецца.


І пачаў Ёна хадзіць па горадзе, колькі можна прайсьці за адзін дзень, і прапаведаваў, кажучы: «яшчэ сорак дзён, - і Нінэвія будзе разбурана!»


І калі скажаш у сэрцы тваім: «як мы пазнаем слова, якое не Гасподзь гаварыў?»


І сказаў Міхей: калі вернешся ў міры, дык не Гасподзь гаварыў празь мяне. І сказаў: слухай, увесь народ!


І вырас Самуіл, і Гасподзь быў зь ім; і не засталося ніводнага слова ягонага, каб ня спраўдзілася.


Хай маўчыць усякая плоць перад абліччам Госпада! Бо Ён падымаецца ад сьвятога жытлішча Свайго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы