І сказаў Ананія на вачах усяго народа гэтыя словы: «так паламаю ярмо Навухаданосара, цара Вавілонскага, праз два гады, зьняўшы яго з шыі ўсіх народаў». І пайшоў Ерамія сваёй дарогай.
ЕРАМІІ 28:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) так кажа Гасподзь Саваоф, Бог Ізраілеў; паламаю ярмо цара Вавілонскага; Біблія (пераклад А.Бокуна) «Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Я зламлю ярмо валадара Бабілонскага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: “Я зламлю ярмо цара Бабілона. |
І сказаў Ананія на вачах усяго народа гэтыя словы: «так паламаю ярмо Навухаданосара, цара Вавілонскага, праз два гады, зьняўшы яго з шыі ўсіх народаў». І пайшоў Ерамія сваёй дарогай.
Я Гасподзь Бог ваш, Які вывеў вас зь зямлі Егіпецкай, каб вы ня былі там рабамі, і разарваў повязі ярма вашага і павёў вас з паднятаю галавою.
Галовы яго судзяць за дарункі і сьвятары яго вучаць за плату і прарокі яго прадказваюць за грошы, а тым часам абапіраюцца на Госпада, кажучы: «ці не сярод вас Гасподзь? Не спасьцігне нас бяда!»