Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




МІХЕЯ 3:11 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

11 Галовы яго судзяць за дарункі і сьвятары яго вучаць за плату і прарокі яго прадказваюць за грошы, а тым часам абапіраюцца на Госпада, кажучы: «ці не сярод вас Гасподзь? Не спасьцігне нас бяда!»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

11 Галовы ягоныя судзяць за хабары, і сьвятары ягоныя навучаюць за плату, і прарокі ягоныя прадказваюць за срэбра; і абапіраюцца на ГОСПАДА, кажучы: «Хіба няма ГОСПАДА сярод нас? Ня прыйдзе на нас ліха».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

11 Князі яго судзяць за падарункі, і святары яго вучаць за плату, і прарокі яго прадказваюць за грошы ды спасылаюцца на Госпада, кажучы: «Ці ж няма Госпада паміж намі? Не спадуць на нас няшчасці».

Глядзіце раздзел Копія




МІХЕЯ 3:11
39 Крыжаваныя спасылкі  

Бязбожны вымае гасьцінец з-за пазухі, каб скрывіць шляхі правасудзьдзя.


Князі твае - законаадступнікі і пасобнікі злодзеяў; усе яны любяць дарункі і ўгоньваюцца за грашыма; не бароняць сіраты, і гора ўдавы ня абыходзіць ім.


Бо яны называюць сябе паходжанцамі ад сьвятога горада і апіраюцца на Бога Ізраілевага; Гасподзь Саваоф - імя Яму.


якія за хабар апраўдваюць вінаватага і праведных пазбаўляюць законнага!


І гэта - сабакі, прагныя душою, ня ведаюць сытасьці; і гэта - пастухі бесталковыя: усе глядзяць на сваю дарогу, кожны да апошняга, на сваю радасьць;


Яны ўвесь час кажуць паняверцам Маім: «Гасподзь сказаў: мір будзе ў вас». І, кожнаму, хто дзейнічае з упартасьці сэрца свайго, кажуць: «ня прыйдзе на вас бяда».


Сьвятары і прарокі і ўвесь народ слухалі Ерамію, калі ён гаварыў гэтыя словы ў доме Гасподнім.


яны зманілі на Госпада і сказалі: «няма Яго, і бяда ня прыйдзе на нас, і мы ня ўбачым ні меча, ні голаду.


Бо ад малога да вялікага, кожны зь іх аддадзены карысьлівасьці, і ад прарока да сьвятара - усе дзеюць ілжыва;


Не спадзявайцеся на словы манлівыя: «тут храм Гасподні, храм Гасподні, храм Гасподні».


За тое жонак іхніх аддам другім, палі іхнія - іншым уладарам; бо ўсе яны, ад малога да вялікага, аддаліся карысталюбству; ад прарока да сьвятара - усе дзеюць ілжыва.


Хабар бяруць у цябе, каб праліваць кроў; ты бярэш рост і ліхву і гвалтам вымагаеш карысьлівае ў блізкага твайго, а Мяне забыў, кажа Гасподзь Бог.


Князі ў яе як ваўкі, якія вырываюць здабычу; праліваюць кроў, глумяць душы, каб здабыць карысьць.


сыне чалавечы! вымаві прароцтва на пастыраў Ізраілевых, вымаві прароцтва і скажы ім, пастырам: так кажа Гасподзь Бог: гора пастырам Ізраілевым, якія пасьвілі саміх сябе! ці ж ня статак павінны пасьвіць пастыры?


Агіднае п'янства іх, зусім аддаліся блудадзейству; князі іхнія любяць сараматнае.


Грахамі народу Майго кормяцца яны, і да беззаконьня яго імкнецца душа іхняя.


Шукайце дабра, а ня ліха, каб засталіся вы жывыя, - і тады Гасподзь Бог Саваоф будзе з вамі, як вы кажаце.


Ад меча памруць усе грэшнікі з народу Майго, якія кажуць: «не спасьцігне нас і ня прыйдзе да нас гэтае бедства!»


Так казаў Гасподзь на прарокаў, якія ўводзяць у аблуду народ Мой, якія грызуць зубамі сваімі - і прапаведуюць мір, а хто нічога не кладзе ім у рот, супроць таго абвяшчаюць вайну.


Рукі іхнія павернуты на тое, каб умець рабіць ліха; начальнік патрабуе дарункаў, і судзьдзя судзіць за хабар, а вяльможы выказваюць благія хаценьні душы сваёй і перакручваюць справу.


Князі яго сярод яго - рыклівыя ільвы, судзьдзі яго - вечаровыя ваўкі, якія не пакідаюць да раніцы ніводнай косткі.


Прарокі яго - людзі легкадумныя, вераломныя; сьвятары яго апаганьваюць сьвятыню, топчуць закон.


Лепей хто-небудзь з вас замкнуў бы дзьверы, каб дарма ня трымалі агню на ахвярніку Маім. Няма Майго ўпадабаньня да вас, кажа Гасподзь Саваоф, і прынашэньні з рук вашых не да спадобы Мне.


За гэта і Я зраблю вас пагарджанымі і прыніжанымі перад усім народам, бо вы не ідзяце шляхамі Маімі, крывадушнічаеце ў справах закону.


Майсей вельмі засмуціўся і сказаў Госпаду: не зьвяртай пагляду Твайго на прынашэньне іхняе; я ня ўзяў ані ў воднага зь іх асла і не зрабіў благога ніводнаму з іх.


І пайшлі старэйшыны Маавіцкія і старэйшыны Мадыямскія, з дарункамі ў руках за чарадзейства, і пайшлі да Валаама, і пераказалі яму словы Валакавыя.


і ня думайце гаварыць самі сабе: «бацька ў нас Абрагам»; бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых узьвесьці дзяцей Абрагаму;


ня п'яніца, не звадыяш, не сварлівец, не карысьлівец, а ціхі, згодалюбны, не срэбралюбец,


якім трэба замыкаць вусны: яны разбэшчваюць цэлыя дамы, вучаць, чаго ня сьлед, з ганебнай карысьлівасьці.


пасьвіце Божы статак, які ў вас, наглядайце за ім ня з прынукі, а з ахвоты і богаспадобна, ня дзеля гнюснай карысьлівасьці, а з руплівасьці,


Гора ім, бо ідуць дарогай Каінавай, упадаюць у змусту зьдзірства, як Валаам, і ў зацятасьці гінуць, як Карэй.


Але сыны яго не хадзілі шляхамі ягонымі, а ўхіляліся ў карысьлівасьць і бралі дарункі і судзілі несправядліва.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы