ЕРАМІІ 28:17 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І памёр прарок Ананія ў тым самым годзе, на сёмым месяцы. Біблія (пераклад А.Бокуна) І памёр Хананія прарок у гэтым годзе, у сёмым месяцы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) памрэш у гэтым годзе, бо абвясціў ты крывадушную здраду Госпаду”». І памёр Хананія прарок у тым годзе, у сёмым месяцы. |
Вось, Я - на прарокаў, кажа Гасподзь, якія дзейнічаюць сваім языком, а кажуць: «Ён сказаў».
У той самы год, - на пачатку цараваньня Сэдэкіі, цара Юдэйскага, - у чацьвёрты год, у пяты месяц, Ананія, сын Азураў, прарок з Гаваона, казаў мне ў доме Гасподнім на вачах у сьвятароў і ўсяго народа і сказаў:
Пасьля гэтага так кажа Гасподзь: вось, Я скіну цябе з улоньня зямлі; у гэтым самым годзе ты памрэш, бо ты гаворыш насуперак Госпаду.
І вось словы зь пісьма, якое прарок Ерамія паслаў зь Ерусаліма да рэшты старэйшынаў паміж перасяленцамі і да сьвятароў, і да прарокаў і да ўсяго народа, якіх Навухаданосар вывеў зь Ерусаліма ў Вавілон,
Але словы Мае і вызначэньні Мае, якія наказваў Я рабам Маім прарокам, хіба ж не спасьціглі бацькоў вашых? і яны зьвярталіся і казалі: як вызначыў Гасподзь Саваоф зрабіць з намі паводле нашых шляхоў і паводле нашых дзеяў, так і ўчыніў з намі.
а прарока, які асьмеліцца гаварыць Маім імем тое, чаго Я не загадаў яму гаварыць, і які будзе гаварыць імем багоў іншых, такога прарока аддайце сьмерці.