ЕРАМІІ 26:22 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але цар Ёакім і ў Егіпет паслаў людзей: Элнатана, сына Ахборавага, і іншых зь ім. Біблія (пераклад А.Бокуна) І паслаў валадар Егаякім у Эгіпет Эльнатана, сына Ахбора, і людзей з ім у Эгіпет. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паслаў цар Ёакім Эльнатана, сына Ахабора, і разам з ім людзей у Егіпет. |
І загадаў цар Хэлкію святару, і Ахікаму, сыну Шафанаваму, і Ахбору, сыну Міхееваму, і Шафану пісцу, і Асанію, слузе царскаму, кажучы:
І пайшоў Хэлкія сьвятар, і Ахікам, і Ахбор, і Шафан, і Асая да Алдамфы прарочыцы, жонкі Шалума, сына Тыквы, сына Хархаса, захавальніка вопраткі, - а жыла яна ў Ерусаліме, у другой частцы, - і гаварылі зь ёю.
праз Элеасу, сына Сафанавага, і Герамію, сына Хэлкіінага, якіх Сэдэкія, цар Юдэйскі, пасылаў у Вавілон да Наухаданосара, цара Вавілонскага:
і сышоў у дом цара, у пакой царскага пісца, і вось, там сядзелі ўсе князі: Элісам, царскі пісец, і Дэлая, сын Сэмая, і Элнатан, сын Ахбоа, і Гемарыя, сын Сафана, і Сэдэкія, сын Ананія, і ўсе князі;
Хоць Элнатан і Дэлая і Гемарыя ўпрошвалі цара не паліць скрутка, але ён не паслухаўся іх.
паслалі і ўзялі Ерамію з двара варты, і даручылі яго Гадолію, сыны Ахікамаву, сыну Сафанаву, завесьці яго дамоў. І ён застаўся жыць сярод народа.
І семдзесят мужоў са старэйшынаў дома Ізраілевага стаяць перад імі і Езанія, сын Сафанаў, сярод іх; і ў кожнага ў руцэ - сваё кадзіла, і густое воблака пахошчаў узносіцца ўгору.