І прамовіў да ахвярніка слова Гасподняе і сказаў: ахвярнік, ахвярнік! так кажа Гасподзь: вось, народзіцца сын дому Давідаваму, імя яму Ёсія, і прынясе на табе ў ахвяру сьвятароў вышыняў, якія ўчыняюць на табе дымленьне, і чалавечыя косьці спаліць на табе.
ад трынаццатага года Ёсіі сына Амонавага, цара Юдэйскага, да гэтага дня, - вось ужо дваццаць тры гады, - было мне слова Гасподняе, і я з самае раніцы прамаўляў вам, - і вы ня слухалі.
Гасподзь сказаў мне ў дні Ёсіі цара: ці бачыў ты, што рабіла адступніца, дачка Ізраіля? Яна хадзіла на кожную высокую гару і пад кожнае галінастае дрэва, і там распусьнічала.
вазьмі сабе кніжны скрутак і напішы на ім усе словы, якія Я казаў табе пра Ізраіля і пра Юду і пра ўсе народы з таго дня, як Я пачаў гаварыць табе, ад дзён Ёсіі - да гэтага дня;
Слова Гасподняе, якое было да Асіі, сына Бээрыінавага, у дні Азіі, Ёатама, Ахаза, Эзэкіі, цароў Юдэйскіх, і ў дні Ераваама, сына Ёасавага, цара Ізраільскага.