Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




4 ЦАРСТВАЎ 22:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 На васемнаццатым годзе цара Ёсіі, паслаў цар Шафана, сына Ацаліі, сына Мэшуламавага, пісца ў дом Гасподні, сказаўшы:

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 І сталася ў васямнаццатым годзе валадара Ёсіі, паслаў валадар пісара Шафана, сына Ацаліі, сына Мэшуляма, у Дом ГОСПАДА, кажучы:

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 На васемнаццаты год цара Осіі паслаў цар пісара Сафана, сына Эсэліі, сына Мэсулы, у святыню Госпада, загадваючы яму:

Глядзіце раздзел Копія




4 ЦАРСТВАЎ 22:3
7 Крыжаваныя спасылкі  

І калі бачылі, што многа срэбра ў скрынцы, прыходзіў пісец царскі і першасьвятар, і завязвалі ў мяхі і пералічвалі срэбра, знойдзенае ў доме Гасподнім;


якому было слова Гасподняе ў дні Ісаі, сына Амонавага, цара Юдэйскага, у трынаццаты год цараваньня яго,


а на васемнаццатым годзе цара Ёсіі была ўчынена гэтая пасха Госпаду ў Ерусаліме.


І прачытаў Варух напісаныя ў скрутку словы Ераміі ў доме Гасподнім, у пакоі Гемарыі, сына Сафанавага, пісца, на верхнім двары, каля ўваходу ў новую браму дома Гасподняга, у вушы ўсяму народу.


Міхей, сын Гемарыі, сына Сафанавага, чуў усе словы Гасподнія, напісаныя ў скрутку,


і сышоў у дом цара, у пакой царскага пісца, і вось, там сядзелі ўсе князі: Элісам, царскі пісец, і Дэлая, сын Сэмая, і Элнатан, сын Ахбоа, і Гемарыя, сын Сафана, і Сэдэкія, сын Ананія, і ўсе князі;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы